АЭРАНОМІЯ
АЭРАНОМІЯ, (ад аэро і греч. nomos закон), вывучае верхнія пласты атмасферы, дзе істотныя дысацыяцыя атмасферных газаў і іх іянізацыя. Метады даследавання ракетнае і спадарожнікавае зандаванне атмасферы, назіранні за распаўсюдам радыёхваль, спектральны аналіз.