АКУСТЫЧНАЯ БОМБА
АКУСТЫЧНАЯ БОМБА, снарад, які вырабляе гукавыя хвалі вельмі нізкай чашчыні, здольныя руйнаваць апорныя канструкцыі будынкаў; у чалавека выклікае наймоцную млоснасць. Аказвае расслабляльнае ўздзеянне на стрававальны гасцінец, раздражняе ўнутранае вуха і парушае каардынацыю рухаў, пазбаўляючы чалавека здольнасці стаяць на нагах.