БРЭСТ (да 1921 Брэст-Літоўск
БРЭСТ (да 1921 Брэст-Літоўск, да 1939 Брэст-над-Бугам), горад у Беларусі, цэнтр Брэсцкай вобл., на р. Мухавец, пры ўпадзенні яе ў р. Зап. Буг. Рачны порт і чыгуначны вузел. 277 тыс. жыхароў (1991). Машынабудаванне, лёгкая, харчовая прамысловасць. Вытворчасць прадуктаў побытавай хіміі, будматэрыялаў, мэблі і інш. 2 вну. 2 тэатра. Музей абароны Брэсцкай крэпасці. Краязнаўчы музей і інш. Вядомы з 1090 (Бярэсце). З 14 у. у Літве і Польшчы, з 1795 у Расіі, у 1919-39 у Польшчы.