БІЯГРАФІЧНЫ МЕТАД у літаратуразнаўстве
БІЯГРАФІЧНЫ МЕТАД у літаратуразнаўстве, вытлумачэнне літаратуры як адлюстраванні біяграфіі і асаблівасцяў асобы пісьменніка (пачынальнік Ш. О. Сэнт-Бев). Абсалютызацыя біяграфічнага метаду прыводзіць да прымяншэння ролі духоўна-гістарычнай атмасферы, стылю эпохі, традыцый і ўплываў. У навуковым літаратуразнаўстве адзін з прынцыпаў даследавання.