БАДЭН (Baden)
БАДЭН (Baden), з 11 у. нямецкае маркграфства (у 1535 падзялілася на Бадэн-Бадэн і Бадэн-Дурлах; з 1771 ізноў аб’яднана). У 1806-1918 вялікае герцагства (сталіца Карлсруэ), затым зямля Нямеччыны; з кон. 1951 частка зямлі Бадэн-Вюртэмберг.