ЗАЛАТЫ ПУЛ
ЗАЛАТЫ ПУЛ, міжнароднае аб’яднанне цэнтральных банкаў Вялікабрытаніі, ФРГ, Францыі, Італіі, Бельгіі, Нідэрландаў, Швейцарыі і Федэральнага рэзервовага банка Нью-Ёрка (1961-68). Спрабавала стабілізаваць кошт золата на лонданскім рынку золата на ўзроўні, блізкім да афіцыйнага кошту (35 дол. за тройскую ўнцыю), рэгулюючы праз Банк Англіі куплю-продаж золата з дапамогай дзяржаўных залатых запасаў.