ЗЕМГОР
ЗЕМГОР, аб’яднаны камітэт Земскага і Гарадскога звязаў, створаны 10. 7. 1915 для дапамогі ўраду ў арганізацыі забеспячэння рускага войска. Ведаў мабілізацыяй дробнай і саматужнай прамысловасці. Кастрычніцкую рэвалюцыю сустрэў варожа, у студзені 1918 скасаваны дэкрэтам Рады Народных Камісараў.